РУС БЕЛ ENG

Тыдзень біялогіі і хіміі

17.03.2023 Займальнае мерапрыемства-прэзентацыя "Свая гульня"

Гэта мерапрыемства для 4-6 класа праведзена на аснове прэзентацыі "Свая гульня". Вучні выбіралі розня катэгорыі ("Расліны", "Жывёлы", "Вясёлая граматыка" і др.) і розную колькасць балаў. Самым лепшым знаўцай прыроды можна лічыць Дзяўго Андрэя з 6 класа, які набраў 560 балаў.

свернуть

16.03.2023 Вэб-віктарына "Біяхімічная вясёлка"

Для гэтай гульні былі створаны спецыяльныя QR-коды, пры чытанні якіх вучні атрымоўвалі і запаміналі інфармацыю па розных аспектах біялогіі і хіміі. Яна дапамагала ім пры адказах на пытані.

У гэтай гульні перамагла каманда ў складзе Варыкаш Дзіяны, Корвін-Кучынскай Веранікі, Петрусевіча Віталя і Малькевіч Вікі.

свернуть

15.03.2023 Час знаёмства з біёнікай. Інтэрактыўная гульня "Падгледзелі ў прыроды"

У вучняў 5-6 класа адбылося знаёмства з біёнікай - навукай, якая займаецца прымяненнем ў тэхніцы прынцыпаў арганізацыі жывых арганізмаў. У ходзе гульні вучні даведаліся, што Эйфелева вежа паўтарае будову косці, у пералетных птушак ёсць навігатар, а метропраходная машына працуе, як дажджавы чарвяк. 

Перамогу у гэтай гульні атрымалі вучні 6 класа. 

свернуть

14.03. 2023 Інтэлектуальная гульня "Пяць зорак"

Удзельнічалі ў мерапрыемстве вучні 7-9 класаў, сярод якіх выбралі 5 лепшых знаўцаў біялогіі і хіміі. Складаная структура гульні дазваляла выбраць практычнае заданне, тэарэтычнае пытанне, а можна было страціць усе заробленыя "зоркі", трапіўшы на "чорную дзірку". Самым "зорным" у гэтай гульні аказаўся Петрусевіч Віталь.

свернуть

13.03.2023 Дзень адчыненых дзвярэй для пачатковых класаў

Вучні 1 і 2 класа былі запрошаны на азнаямляльную экскурсію ў кабінет біялогіі і хіміі. Яны даведаліся, што вывучаюць гэтыя навукі, пазнаеміліся з абсталяваннем кабінета. Найбольшае захапленне выклікалі займальныя доследы па хіміі "Чараўная палачка" і "Незгараемая хусцінка"

свернуть