РУС БЕЛ ENG

Тыдзень беларускай мовы

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры 2024

Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “  З любоўю да роднага слова” ў нашай школе.  План Тыдня ўключаў мерапрыемствы як для вучняў, так і для настаўнікаў : гульні, акцыі, віктарыны,  экскурсіі,  літаратурнае кафэ і інш. Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці. Так, усіх уразіла інсцэніроўка   паводле апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”, якую падрыхтавалі сямікласнікі.

У рамках Тыдня ў школе адбылося шэраг мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай – захаваць і папулярызаваць беларускую мову сярод дзяцей, моладзі і грамадскасці.

Усе мерапрыемствы накіраваны на раскрыццё прыгажосці беларускага слова, багацця і разнастайнасці моўных сродкаў, выхаванне жадання карыстацца беларускай мовай.

Першы дзень Тыдня роднай мовы  пачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, якая прадаўжалася на працягу Тыдня. Рабяты спрабавалі падтрымліваць размову на беларускай мове. Гэта было складана, але важна і патрэбна – гэта мова нашых продкаў. Пакуль гучыць наша родная беларуская мова, то жывы і мы як нацыя, як народ.

Рабяты, пры стварэнні калажаў “Майстры слова пра мову”, знайшлі шмат выказванняў аб роднай мове нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У іх выказваннях гучыць любоў да роднай мовы, захапленне, павага…

У 3 класе прайшло літаратурнае падарожжа “Мелодыі і напевы роднай мовы”. Вучні ўспаміналі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, іх творы.

Навучэнцы 5-9 класаў стваралі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

У другі дзень, ,з вучнямі пачатковых класаў быў праведзены марафон “Мова родная – мова модная”. Рабяты выконвалі беларускія народныя песні, інсцэніравалі ўрыўкі. Спявалі з захапленнем, яскрава і весела.

У 4 класе прайшоў “Конкурс знаўцаў роднай мовы”. Дзякуючы мерапрыемству, вучні замацавалі і пашырылі веды аб беларускіх народных прыказках, гульнях, святах, песнях, узбагацілі свой слоўнікавы запас.

Рабяты наведалі школьны краязнаўчы музей пад дэвізам “Аб родным краі роднай мовай”, дзе пачулі шмат цікавага пра сваю вёску, землякоў, убачылі прадметы хатняга ўжытку, якімі карысталіся раней. І ўсё гэта гучала на беларускай мове. Непаўторнасць і своеасаблівасць музея зноў захапіла дзяцей. Было шмат пытанняў, а колькі жадання дакрануцца да ўсяго, а лепш – патрымаць. Менавіта такія экскурсіі выклікаюць цікавасць у вучняў да пазнання сваёй гісторыі.

 Прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. У сваіх працах вучні выказалі любоў да роднай зямлі, Радзімы, да свайго роднага куточка.

У 7 класе прайшоў брэйн-рынг “Цікава пра сінонімы”. Вучні выконвалі розныя заданні звязаныя з сінонімамі.

У 6 класе прайшла інтэрактыўная віктарына “Залацінкі народнай мудрасці”. Вучні ўспаміналі прыказкі, фразеалагізмы, загадкі, песні, казкі, народня павер’і, прыродныя прыкметы.

  У бібліятэцы былі арганізаваны пяціхвілінкі”Памяці Васілю Быкаву”

Вучні 9 класа гулялі ў лексічную гульню “Павуціна”. Успомнілі лексіку беларускай мовы: да запазычаных слоў падбіралі беларускія словы, мнагазначныя словы адрознівалі ад амонімаў,  падбіралі сінонімы, антонімы, словы з пераносным значэннем…

 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.

Прадметны тыдзень – гэта цікава!

Прадметны тыдзень – гэта магчымасць праявіць сябе!

 

свернуть

Пішу ліст-прызнанне " За што я люблю родную мову і Беларусь

Прэзентацыя калажоў

Наша любімая беларуская мова

З любоўю да роднага слова”

     Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “ З любоўю да роднага слова” ў нашай школе.  План Тыдня ўключаў мерапрыемствы як для вучняў, так і для настаўнікаў : гульні, акцыі, віктарыны,  экскурсіі,  літаратурнае кафэ і інш. Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці. Так, усіх уразіла інсцэніроўка   паводле апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”, якую падрыхтавалі сямікласнікі.

  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.

Прадметны тыдзень – гэта цікава!

Прадметны тыдзень – гэта магчымасць праявіць сябе!

 

свернуть

Інсцэніроўка да твора "На каляды к сыну"

Сэрца родных слоў

Бібліятэчны ўрок "Пісьменнікі-юбіляры"