РУС БЕЛ ENG

Тыдзень працоўнага навучання 2022

05.12.2022 Дзень прафесій

Адкрывала тыдзень працоўнага навучання віктарына "Свет прафесій".
Вучні злёгку адказвалі на пытанні. Весела смяяліся, калі адказвалі на пытанні "з хітрынкай". Нават прыйшлося задумацца над прафесіямі, якія былі ў старажытнасці, а ў сучасны час сустракаюцца хіба ў казках.

свернуть

06.12.2022 Дзень народных рамёстваў

Пякарская Наталля Валяр'янаўна рассказала пра народныя рамёствы, якімі славіцца наша Беларусь.  
Народная мудрасць пра працу адзначана ў прыказках і прымаўках. Дзеці ўзнавілі свае веды і з задавальненнем выконвалі заданне - узнаві прыказку. 

свернуть

07.12.2022 Дзень добрых парад

Парады, падобныя да аўтара Грыгорыя Остэра, выклікалі ў навучэнцаў мора ўсмешак і смеху. Дзеці самі паспрабавалі сябе ў стварэнні такіх парад.   

свернуть

08.12.2022 Дзень кулінарыі

Шукаць адказы ў воблаке слоў вельмі цікава. Гульня на тэму кулінарыі ўразіла і дзяўчынак, і хлопчыкаў. Ні адно пытанне не засталося без адказу. Дзеці даведаліся шмат новага пра звычайную садавіну і гародніну. 

свернуть

09.12.2022 Дзень умелых ручак

Малодшыя школьнікі з радасцю сустракалі "Дзень умелых ручак". Ды і не магло па другому быць. Вырабляць елачныя цацкі - да спадобы і дзецям і нават дарослым. Чароўныя свечкі атрымаліся на славу. 

свернуть

10.12.2022 Дзень падвядзення вынікаў

 10.12.2022года ў школе адбылося падвядзенне вынікаў тыдня працоўнага навучання.  
Спачатку вучні ўзнавілі правілы бяспекі пры карыстанні прыладамі і інструментамі пры рабоце на кухне, у час дапамогі бацькам па дому. 
Вельмі прыемна, что "Залатыя правілы гаспадыні" для дзяцей не былі ў навінку. Многае ўжо ведаюць самі. 

Прадметны тыдзень прайшоў цікава. Навучэнцы паказалі не толькі свае веды, уменні, навыкі, кемлівасць, але і набылі пэўны вопыт, які ім спатрэбіцца ў жыцці.

свернуть